Вы тут

Больш як $1200 атрымаў праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі»


Атрымалі актывісты сацыяльна-экалагічнага дабрачыннага праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Грошы перадалі на лекі і прагулачную каляску аднаму з падапечных праекта Грышу Доўгіх. За дзевяць месяцаў, дзякуючы асобнаму збору накрывак з-пад бутэлек, напояў, тэтрапакаў, бытавой хіміі і парфумерыі, удалося «закруціць першую добрую справу», кажуць арганізатары праекта.


Штогод у Беларусі ўтвараецца больш за 4000 тон пластыкавых накрывак, кошт якіх як другаснай сыравіны — каля 800 тысяч долараў. Накрыўка і кальцо з-пад яе вырабляюцца з карыснага пластыку, які можна перапрацаваць як другасныя матэрыяльныя рэсурсы ў гранулы. А ўжо з іх пасля ствараюць новыя палімерныя вырабы, канцтавары, адзенне, мэблю.

— У нашага падапечнага Грышы ДЦП і спастычны тэтрапарэз 3-й ступені цяжкасці. Дзякуючы ўдзельнікам праекта ў хлопчыка з'явілася неабходная каляска, якая дазваляе яму самастойна ўтрымліваць галаву і спіну. Яму набылі лекі, — падзялілася кіраўнік праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» Наталля КУНЦЭВІЧ. — Спецыяльныя кантэйнеры для збору накрывак стаяць, напрыклад, у гандлёвых цэнтрах нашых партнёраў, што далучыліся да акцыі, крамах «Віталюр», «Суседзі», «Буслік».

У кантэйнеры можна кідаць усе пластыкавыя накрыўкі з маркіроўкай «02»/«2», «04»/«4», «05»/ «5». Яны павінны быць чыстыя і без металічных, фальгіраваных ці папяровых укладышаў. Калі ў тых, хто хоча дапамагчы людзям з інваліднасцю, ёсць магчымасць адсартаваць накрыўкі, перш чым пакласці іх у кантэйнер ці перадаць валанцёрам праекта, гэта будзе яшчэ лепш, бо такая сыравіна каштуе даражэй.

Даведацца пра пункты збору пластыкавых накрывак у Беларусі можна па спасылцы https://vk.com/topіc-12715323_39979593.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Больш як 1200 долараў за пластыкавыя накрыўкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?