Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта правядзе прыёмы грамадзян


Чарговыя сустрэчы запланаваны на 10, 12, 18 ліпеня, паведамляе БелТА.


Так, 10 ліпеня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА будзе прымаць грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэзідэнцыі Прэзідэнта ў Мінску. На 12 ліпеня запланаваны зносіны намесніка кіраўніка Адміністрацыі Валерыя МІЦКЕВІЧА з грамадзянамі падчас выязнога прыёму ў Ашмянскім райвыканкаме. Начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый КРЫВАШЭЕЎ выслухае заяўнікаў 18 ліпеня ў рэзідэнцыі Прэзідэнта ў Мінску.

Запісацца можна па тэлефонах прыёмнай грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы (+375-17-222-37-78) і аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведнага выканкама.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».