Вы тут

У БДУ адбудзецца першы набор у Сумесны беларуска-кітайскі інстытут


Гэта першы вопыт у айчыннай сістэме вышэйшай адукацыі ў галіне сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў на першай ступені на базе беларускай ВНУ. 


Набор праводзіцца па спецыяльнасцях «Фізіка (вытворчая дзейнасць)», «Механіка і матэматычнае мадэляванне» і «Сусветная эканоміка».

Мяркуецца, што выпускнікі інстытута будуць запатрабаваныя прамысловымі, адукацыйна-навуковымі прадпрыемствамі і IT-кампаніямі Беларусі і Кітая, а таксама ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Падрыхтоўка студэнтаў будзе весціся на першых двух курсах на рускай мове, а з трэцяга курсу шэраг дысцыплін будзе выкладацца на англійскай. Плануецца таксама вывучэнне кітайскай мовы на базавым узроўні. 

Выпускнікі сумеснага беларуска-кітайскага інстытута атрымаюць два дыпломы: БДУ і ДПУ (Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта). У прафесарска-выкладчыцкі склад сумеснай ВНУ ўвойдуць прадстаўнікі беларускага і кітайскага ўніверсітэтаў. У бягучым годзе на дзённую форму навучання будуць прынятыя 28 чалавек і 30 — на платную.

А ўсяго вядучы ўніверсітэт краіны плануе прыняць на навучанне сёлета 5193 студэнты, што складае 101% да плана прыёму 2018 года (у 2018 годзе — 5142), у тым ліку на дзённую бюджэтную форму — 2130 чалавек. Суадносіны месцаў на прыродазнаўчых і сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцях складаюць 67% і 33% адпаведна. 

На завочную бюджэтную форму плануецца прыняць 216 студэнтаў. А на скарочаны тэрмін атрымання адукацыі для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі выдзелена 380 месцаў.

На спецыяльнасцях «біялогія», «геаграфія», «хімія», «матэматыка», «беларуская філалогія», «руская філалогія» на педагагічны напрамак без экзаменаў змогуць паступаць школьныя медалісты, пераможцы трэцяга этапу Рэспубліканскай алімпяды па вучэбных прадметах (калі гэты прадмет вызначаны першым профільным выпрабаваннем і пры наяўнасці рэкамендацыі педсавета ўстановы адукацыі) і выпускнікі профільных педагагічных класаў. План прыёму на гэтыя спецыяльнасці на дзённую бюджэтную форму складае 149 месцаў.

На мэтавы прыём выдзелена 31 месца (у 2018 годзе — 53). Мэтавы прыём ажыццяўляецца па 10 спецыяльнасцях.

Для абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэт, а таксама на спецыяльнасці, па якіх прадугледжаны ўступныя выпрабаванні ў БДУ (на бюджэтную і платную форму навучання) падача дакументаў будзе ажыццяўляцца з 12 па 17 ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».