Вы тут

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава правяла прыём грамадзян


Учора прыём грамадзян у Мінску правяла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. На прыём запісалася больш за 20 чалавек. Аднак ахвотных асабіста сустрэцца з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта, каб расказаць пра свае праблемы і знайсці падтрымку, аказалася значна больш. Людзі выказваліся пра сітуацыю ў бізнес-асяроддзі, уздымалі праблемы ў сферах медыцыны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва.


Жыхарка вёскі Мікалаеўка-2 Ірына Цімошчанка папрасіла кіраўніка Адміністрацыі прыняць удзел у лёсе сваіх 11-гадовых трайнят. Юныя музыканты неаднаразова станавіліся лаўрэатамі міжнародных конкурсаў і былі прадстаўлены на суісканне стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Сёлета яны паспрабавалі паступіць у гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Па словах мамы, дзеці годна вытрымалі экзамены па спецыяльнасці, акрамя сальфеджыа, якое не выкладаецца на такім высокім узроўні ў звычайнай музычнай школе, што і падвяло дзяцей. Ірына Цімошчанка звярталася па дапамогу ў Міністэрства адукацыі з просьбай выдзеліць у якасці выключэння дадатковыя месцы для яе дзяцей, аднак у ведамстве спаслаліся на правілы прыёму, вялікі конкурс і адказалі адмовай. Тады шукаць падтрымку жанчына стала ў Адміністрацыі Прэзідэнта, бо перакананая, што дзяржава павінна прыкладаць максімум намаганняў для падтрымкі таленавітай моладзі.

Наталля Качанава запэўніла, што ў гэтым пытанні будзе даручана дэталёва разабрацца міністрам адукацыі і культуры. Калі не атрымаецца выдзеліць дадатковыя месцы ў гэтай гімназіі-каледжы, будуць разгледжаны іншыя падобныя навучальныя ўстановы ў Мінску і вывучана магчымасць прадастаўлення дзецям інтэрнатаў. Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу на неабходнасць падтрымкі шматдзетных сем'яў, але разам з тым папярэдзіла, што пытанне з паступленнем трайнят не павінна вырашацца на шкоду інтарэсам іншых таленавітых дзяцей. «Мы гэтае пытанне з усіх бакоў вывучым. Калі будзе магчымасць узяць дзяцей дадаткова — гэта адна сітуацыя. Калі будзе стаяць пытанне аб тым, што трэба будзе камусьці саступіць, гэта будзе несумленна», — патлумачыла яна.

На сустрэчу прыйшлі таксама маці, чые сыны былі асуджаныя па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Запісаліся на прыём да Наталлі Качанавай і прадстаўнікі цыганскай дыяспары з Магілёва. Сярод іншага іх цікавілі пытанні працаўладкавання, магчымая падтрымка пры вядзенні фермерскай гаспадаркі. Адпаведныя меры ўжо прымаюцца на ўзроўні Магілёўскага аблвыканкама. Акрамя таго, прадстаўнікі дыяспары падзякавалі кіраўніку Адміністрацыі за нядаўнюю сустрэчу ў Магілёве і выказалі ўдзячнасць Прэзідэнту за тое, што не застаўся абыякавы да іх праблем.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?