Вы тут

Азербайджанскі пісьменнік Камран Назірлі — госць Беларусі


Празаіка, публіцыста, перакладчыка Камрана Назірлі, які жыве і працуе ў Азербайджане, добра ведаюць і ў Беларусі.


Па-першае, ён — актыўны прапагандыст беларускай літаратуры ў Баку. Дзякуючы яго перакладчыцкім намаганням у Азербайджане пабачыў свет цэлы шэраг кніг беларускіх аўтараў: раман Мікалая Чаргінца «Сыны», кніга апавяданняў Анатоля Матвіенкі, творы іншых празаікаў Беларусі. Камрана Назірлі ў знак прызнання яго заслуг прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Па-другое, азербайджанскі творца не першы раз гасцюе ў Беларусі. Яму даспадобы краявіды Гродзеншчыны, Міншчыны, беларускія азёры і рэкі. Вось і сёлета спадар Назірлі адпачываў у Беларусі. Але і працаваў, сустракаўся з беларускімі літаратарамі. У Парэччы, на Гродзеншчыне, наладзіў імпрэзу ў знак памяці класіка азербайджанскай літаратуры Нізамі. І гэта зусім не выпадковы выбар: гэты год абвешчаны ў Азербайджане Годам Нізамі. На сустрэчу ў знак памяці класіка прыйшлі і беларускія літаратары — старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ Людміла Кебіч, паэты Дзмітрый Радзівончык, Браніслаў Ермашкевіч і шмат хто яшчэ.

Гучалі беларуская, руская і азербайджанская мовы. Размова ішла пра месца мастацкага слова ў выхаванні грамадства, пра ролю літаратуры ў культуры, гуманітарнае развіццё народаў і краін.

Сустрэча з азербайджанскім пісьменнікам нагадала, што некалі імпрэзы, творчыя вечарыны пісьменнікаў — гасцей з розных куточкаў свету — былі добрай традыцыяй і ў Мінску, і ў Гродна, і ў іншых гарадах і нават вёсках Беларусі. Такія святы слова пашыраюць межы нашых уяўленняў пра ўвесь свет.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».