Вы тут

Сёння адкрываецца «Славянскі базар у Віцебску»


Сёння, 11 ліпеня — цырымонія адкрыцця міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Па добрай традыцыі ў Летнім амфітэатры прагучаць пазыўныя фэсту, і вядучыя зноў скажуць на розных мовах: «Гаворыць і паказвае Віцебск!». І на працягу пяці дзён афіцыйнай часткі форуму з раніцы да ночы ў горадзе будуць правіць баль музыка, танцы, тэатральнае і іншыя віды мастацтва.


Як і ў мінулыя гады, горад над Заходняй Дзвіной становіцца месцам, дзе збіраюцца не толькі артысты, але і палітыкі. Традыцыйна шмат прадстаўнікоў Расіі. У прыватнасці, віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Вольга Галадзец плануе наведаць Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага.

Насычанай будзе праграма знаходжання на фестывалі дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, які збіраецца наведаць мультымадальны прамыслова-лагістычны комплекс «Брэміна-Орша» ў Аршанскім раёне, а 12 ліпеня стане гледачом гала-канцэрта, прысвечанага 50-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» і 20-годдзю цеснага супрацоўніцтва дзвюх краін. Па традыцыі з саюзнага бюджэту фінансуюцца ў рамках фестывалю многія канцэртныя праекты, выстаўкі, прэзентацыі і іншае. Сёлета, напрыклад, у Мастацкім музеі на выстаўцы аднаго дня 12 ліпеня прадставяць шэдэўр ювелірнага мастацтва — рэпліку вялікай імператарскай кароны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».