Вы тут

Намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама падазраецца ў атрыманні хабару


Следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці па матэрыялах ГУБАЗіК МУС распачата крымінальная справа ў дачыненні да намесніка старшыні Дзяржынскага райвыканкама, які падазраецца ў хабарніцтве (ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса), паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Па дадзеных следства, мужчына, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы і дзейнічаючы ў асабістых інтарэсах, сістэматычна прымаў незаконныя ўзнагароджанні ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі за лабіраванне інтарэсаў апошняга.

Па наяўных звестках прадметам хабару былі музычны інструмент - валторна, швейцарскі гадзіннік і іншыя дарагія таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя.

Следчыя дзеянні і аператыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці, працягваюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?