Вы тут

У Дварцы прайшло раённае свята «Лунінецкія клубніцы»


Клубнічная сталіца Дварэц чацвёрты раз стала месцам правядзення раённага фэсту. Яго арганізоўваюць, калі сезон уборкі ўраджаю ягады завяршаецца і гаспадары падводзяць вынікі. Аграгарадок да свята прыхарошваецца і сустракае гасцей выстаўкай-кірмашом майстроў народнай творчасці, а таксама разнастайнымі пачастункамі, галоўныя з якіх — клубнічныя пірагі, мусы, настойкі.


Вышыванка Алены Капліч з вёскі Лутавень.

Паводле дажыначных традыцый, кожны сельсавет разгарнуў на кірмашы ўласны падворак з песнямі, забаўлянкамі, пачастункамі. А пачалі свята з клубнічнага парада, калі па цэнтральнай вуліцы прайшлі працаўнікі ягадных палёў і самадзейныя калектывы. Прывітаць іх на фэст прыйшоў старшыня райвыканкама Аляксандр ПАЧКО. Кіраўнік раённай улады нагадаў моладзі, як іх бацькі ў 80-х гадах пачалі вырошчваць ягаду і столькі ўклалі сваёй працы ў справу, што праз дзесяцігоддзі салодкая культура стала брэндам раёна, а Дварэц стаў насіць пачэсны статус клубнічнай сталіцы.

Тут не толькі вырошчваюць ягаду. На ягадныя тэмы пішуць апавяданні і вершы, ствараюць карціны, вышыванкі, пано. На фестывалі падвялі вынікі розных мастацкіх конкурсаў і адзначылі пераможцаў. У лік прызёраў трапілі нават бібліятэкі, якія аформілі адпаведныя куткі. Дарэчы, на свяце ў Дварцы праходзіла кніжная выстаўка. Інтэлектуальнае забеспячэнне і навуковыя падыходы да працэсу вырошчвання ягады надзвычай актуальныя: на дварэ ХХІ стагоддзе.

Ну і вядома, якое ж свята без песень і танцаў! Цэлы дзень шчыравалі як свае, лунінецкія, артысты, так і калектывы з суседніх раёнаў. А вечарам адбыўся вялікі рок-канцэрт, на яго сабралася вельмі шмат моладзі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Хвала ягадам і працавітым рукам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».