Вы тут

Дэлегацыя Міншчыны прыедзе ў Санкт-Пецярбург з канкрэтнымі прапановамі


З расійскім бокам дасягнуты папярэднія дагаворы аб правядзенні падчас Форума сустрэч старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі з выканаўцам абавязкаў губернатара Арэнбургскай вобласці Дзянісам Паслерам і губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам, кіраўніком адміністрацыі Калінінскага раёна Санкт-Пецярбурга Васілём Панідзелкам.


У межах мерапрыемства вызначаны і плануюцца да падпісання міжрэгіянальныя дакументы, у прыватнасці пагадненне паміж Мінаблвыканкамам і ўрадам Арэнбургскай вобласці аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязяў у сферах гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і сацыяльна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым Сходам Свярдлоўскай вобласці.

У працэсе падрыхтоўкі і правядзення Форума арганізацыямі Мінскай вобласці заключаны і плануюцца да заключэння кантракты ў памеры 51,5 мільёна долараў ЗША. Найбольшыя сумы кантрактаў — у адкрытых акцыянерных таварыстваў «Здравушка-мілк», «Слуцкі сыраробны завод», «Агракамбінат «Дзяржынскі», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Лекфарм».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: З канкрэтнымі прапановамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».