Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не пачынайце актыўных дзеянняў, не вызначыўшыся з мэтамі, інакш час і сілы будуць выдаткаваныя марна. Калі ваша інтуіцыя пярэчыць прыняццю, здавалася б, відавочнага рашэння, тут нешта не так, і да яе варта прыслухацца. На гэтым тыдні надзвычай вялікія шанцы вырвацца з руціны і адправіцца ў адпачынак.

pinterest.ru


ЦЯЛЕЦ. Будуць удалымі паездкі і кантакты. У першай палове тыдня варта разлічваць толькі на сябе і ўласнае ўменне дамаўляцца з апанентамі. Калі родныя захочуць дапамагчы, мякка адмоўцеся, бо карысці ад гэтага будзе мала, а часу яны зоймуць шмат. Чацвер можа аказацца складаным днём, калі ад прыкрых выпадковасцяў бурацца планы. Зрэшты, падзеі, што адбываюцца, варта разглядаць як знакі лёсу.


БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць спрыяльны момант для актыўнай дзейнасці. Менавіта цяпер вашы мары маюць шанц рэалізавацца. Неабходна сабрацца з сіламі і не дазваляць сабе расслабляцца і ўпадаць у роспач. У самых актыўных і рашучых прадстаўнікоў знака можа з'явіцца шанц стварыць сям'ю або адкрыць уласную справу. Выхадныя лепш правесці на прыродзе.


РАК. На гэтым тыдні старайцеся больш часу праводзіць на прыродзе, абмяжуйце зносіны з гарадскімі з'явамі да неабходнага мінімуму. Пажадана ўлічваць інтарэсы калег і праяўляць ініцыятыву, ідучы на кампраміс. Прыслухайцеся да парад сяброў і сваякоў, бо некаторыя моманты можаце самі не заўважаць, а ім збоку бачныя вашы прамашкі.


ЛЕЎ. З'явіцца больш магчымасцяў, але павялічыцца і колькасць абавязкаў, асабліва гэта датычыцца работы. У панядзелак не варта ўступаць у дыскусію з начальствам — акрамя непрыемнасцяў размова нічога не прынясе. У сераду праявіце рашучасць і актыўнасць літаральна ва ўсім, і тады спадарыня Фартуна будзе да вас вельмі добразычлівая. У пятніцу лепш адпачыць і не пачынаць нічога важнага, бо планы могуць спраўдзіцца з дакладнасцю да наадварот.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні цалкам верагодна выкананне запаветных жаданняў, абы яны мелі больш-менш рэальныя абрысы. Вынікі вашай дзейнасці абяцаюць быць заўважнымі і важкімі. Не замыкайцеся ў сабе, не грэбуйце магчымасцю завесці новыя знаёмствы — яны абяцаюць адкрыць перад вамі іншыя далягляды. Будзеце поўныя сіл і энергіі — і зможаце паспець зрабіць многае.


ШАЛІ. Вы — творца свайго шчасця, не ўпусціце гэты залаты час. Не распыляйцеся, пастаўце сабе пэўную мэту і імкніцеся да яе дасягнення. У аўторак верагодная сустрэча з сябрам, якому спатрэбіцца ваша дапамога і падтрымка. Да выхадных вамі можа авалодаць ахвота да змены месцаў, таму будзе карысна трохі павандраваць.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вырашальную ролю будуць іграць вашы сувязі і знаёмствы. Вас чакаюць дзелавыя зносіны, дзе крытэрыямі паспяховасці будуць практычнасць, законнасць, а таксама дакладнасць інфармацыі. Старайцеся быць у курсе падзей, якія адбываюцца. Ад таго, наколькі вы будзеце дасведчаныя, залежыць многае. У вас лёгка будуць атрымлівацца любыя справы. Але і пра асабістае жыццё не забывайцеся.


СТРАЛЕЦ. Пажадана прыцішыць запал і больш уважліва паставіцца да дзелавых праектаў. Залішняя спешка пагражае прывесці да сур'ёзных фінансавых страт. У другой палове тыдня магчыма схаванае процідзеянне вашым планам. Акуратна вядзіце свае справы, часцей райцеся са спецыялістамі, бо ёсць вялікая рызыка памылак. У аўторак можаце знайсці новую работу ці новых сяброў. У пятніцу нечаканы паварот падзей паўплывае на ваш далейшы лёс — не бойцеся перамен. Старайцеся быць рэалістам і не патрабуйце ад блізкіх людзей занадта шмат.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні жаданне раз і назаўжды рассекчы гордзіеў вузел лепш стрымаць. Цяпер не час ваяваць, лепш прыстасоўвацца да складаных абставін. Кароткія паездкі ў аўторак будуць удалыя і пазнаёмяць з цікавымі людзьмі. Магчымыя цікавыя прапановы новай работы. У другой палове тыдня вакол вас могуць бушаваць жарсці — не дайце ім зайсці занадта далёка. Выхадныя лепш правесці за горадам, але не тырчыце ўвесь час на градках, зрабіце пікнік з сябрамі.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні самы час высветліць сутнасць праблем, якія назбіраліся, і пачаць іх вырашаць. У сераду варта падумаць пра перспектывы кар'ернага росту. У вас ёсць рэальны шанц стаць сапраўдным гаспадаром становішча. Творчы настрой у чацвер дазволіць здзівіць свежымі ідэямі сяброў і калег па рабоце. У сярэдзіне тыдня адносіны з блізкімі людзьмі могуць аказацца не такімі ўжо бясхмарнымі, але да выхадных хмары рассеюцца, і вы выдатна праведзяце час у сямейным коле.


РЫБЫ. Нядрэнна было б навесці парадак і ў паперах, і ў галаве, і ў асабістых адносінах. Пажадана захоўваць эмацыянальную раўнавагу і не раздражняцца па дробязях. У аўторак будуць удалымі паездкі і камандзіроўкі, магчыма далёкае падарожжа, якое дазволіць атрымаць поспех у справах. У чацвер верагодныя прыемныя падзеі ў сямейным жыцці. У суботу лепш выбрацца за горад або наведаць цікавую выстаўку, канцэрт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».