Вы тут

У Беларусі могуць забараніць пластыкавы посуд у месцах грамадскага харчавання


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) запытала ў Міністэрства аховы здароўя, Мінжылкамунгаса, Дзяржстандарта, Мінпрыроды і ў бізнеса інфармацыю адносна выключэння выкарыстання ў аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду, паведамляе Tut.by. 


"У адпаведнасці з пунктам 2 даручэння Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2019 г. № 02 / 102-243 / 7608р аб неабходнасці прапрацоўкі пытання выключэння выкарыстання ў аб'ектах грамадскага харчавання пластыкавага аднаразовага посуду" МАРГ просіць дзяржорганы і бізнес-саюзы да 25 ліпеня 2019 года акрэсліць сваю пазіцыю па гэтым пытанні", - гаворыцца ў лісце антыманапольнага ведамства.

Ведамства просіць пазначыць праблематыку пры ўтылізацыі пластыкавага аднаразовага посуду і яго аб'ёмах. МАРГ таксама падлічыць колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання, якія выкарыстоўваюць пластык, і вывучыць абставіны, якія перашкаджаюць выкарыстанню сталовага посуду.

Варта нагадаць, што ў Беларусі у 2019 годзе прынята дырэктыва № 7, у якой гаворыцца аб паэтапным зніжэнні колькасці поліэтыленавай упакоўкі і замяшчэнні яе ўпакоўкай бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.

Еўрапарламент у канцы сакавіка ўвёў на тэрыторыі ЕС забарону на аднаразовыя пластыкавыя талеркі, кантэйнеры, шклянкі, посуд для фастфуду, відэльцы, нажы, лыжкі. Табу накладзена таксама на вытворчасць кактэйльных саломінак і ватных палачак. Закон уступіць у сілу ў 2021 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?