Вы тут

Пад Ліверпулем за кіроўцамі сочыць пудзіла паліцэйскага з камерай


Жыхарцы брытанскага гарадка Лідзіэйт ўсур'ёз надакучылі вадзіцелі, якія пастаянна перавышаюць хуткасць на яе вуліцы - і яна выйшла са становішча творча. Эдзі Поўп змайстравала пудзіла паліцэйскага з партатыўнай камерай для замеру хуткасці, піша BBC.


Фота: bbc.com

Ніякага хай-тэка - пудзіла зроблена са старых калготак і набітаt саломай.

Прадстаўнік мясцовай паліцыі заявіў, што ніякіх законаў пудзіла не парушае, у паліцыі няма прэтэнзій і наогул яны вітаюць меры па выкананні хуткаснага рэжыму.

Фота: bbc.com

Не ўсе вадзіцелі гэтым задаволеныя. У мінулую пятніцу пудзіла выкралі і выкінулі ў кусты. Зрэшты, спадарыня Поўп хутка знайшла астанкі пудзіла і без праблем аднавіла яго. Сёння СПІДО (ад англ. speed - хуткасць) зноў на пасадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».