Вы тут

Навукоўцы высветлілі, як некаторыя рыбы змяняюць пол пры жыцці


Даследчыкі раскрылі сакрэт механізму змены полу ў аднаго з 500 відаў рыб, якія схільныя да гэтага, паведамляе Naked Science.


Для нас той факт, што пол жывёлы устанаўліваецца пры нараджэнні і не змяняецца пры жыцці, даволі відавочны. Аднак існуе каля 500 відаў рыб, якія могуць змяняць сваю палавую прыналежнасць ў сталым узросце. Часцей за ўсё яны робяць гэта ў адказ на змены навакольнага асяроддзя.

У якасці мадэлі для даследавання гэтай з'явы навукоўцы разгледзелі рыбу пад назвай таласома сінегаловая (Thalassoma bifasciatum). Яны жывуць групамі на каралавых рыфах Карыбскага мора. Дамінуючы самец - з блакітнай галавой - абараняе гарэм жоўтых самак. Калі самец далёка, самая вялікая самка становіцца самцом - усяго за 10 дзён. Яна змяняе свае паводзіны за лічаныя хвіліны, колер - за гадзіны. Яе яечнік становіцца яечкам, і на дзясяты дзень яна пачынае вырабляць народкі.

Выкарыстоўваючы найноўшыя генетычныя падыходы - даследнікі выявілі, калі і як канкрэтныя гены выключаются і ўключаюцца ў целе рыб, каб вызначыць механізм змены полу. Даследаванне важна для разумення таго, як гены могуць змяняцца падчас развіцця ўсіх жывёл (у тым ліку людзей) і як навакольнае асяроддзе ўплывае на гэты працэс.

Аказваецца, змяненне полу звязана з поўнай генетычнай перабудовай палавой залозы асобіны. Спачатку гены, неабходныя для існавання яечніка, адключаюцца, а затым ўключаюцца паслядоўнасці, адказныя за фарміраванне мужчынскіх палавых органаў.

У іншых рыб сямейства аравановых назіраецца падобны механізм змены полу. У сувязі з гэтым навукоўцы мяркуюць, што яны маюць справу са старажытнай сістэмай кантролю генаў пад дзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.