Вы тут

Уладальнік мінскай турфірмы браў у кліентаў грошы і знікаў


Аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі бізнесмена, які падмануў жыхароў сталіцы на суму звыш за Br2 тыс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Партызанскім РУУС Мінска.


Каля месяца таму 26-гадовы мінчук вырашыў пачаць свой бізнес. Працаваць ён вырашыў у сферы турыстычных паслуг.

"Прынцып быў просты: зламыснік заключаў дагаворы і браў перадаплату, а пасля бясследна знікаў. Тым, каму ўсё ж атрымоўвалася звязацца з маладым бізнэсмэнам, ён тлумачыў, што знаходзіцца ў камандзіроўцы", - распавялі ў міліцыі.

"Як устаноўлена, фігурант сапраўды ездзіў у камандзіроўкі, але толькі па асабістых патрэбах і за грошы кліентаў. Вядома, што за час злачыннай дзейнасці ён выманіў больш як Br2 тыс.", - праінфармавалі ў РУУС.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Партызанскі (г.Мінска) РАСК для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.

Пацярпелых просяць патэлефанаваць па тэлефоне 8 (029) 356-02-50 або 102.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.