Вы тут

У конкурсе маладых выканаўцаў на «Славянскім базары» лідзіруе прадстаўнік Казахстана


У Віцебску прайшоў першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Канкурсанты з 16 краін у суправаджэнні аркестру выконвалі песні славянскіх аўтараў і на адной са славянскіх моў.


Дарэчы, беларускую абралі адразу два ўдзельнікі — наш Ваня Зданюк спяваў «Кучаравую» аўтарства спевака і кампазітара Юзары, а спявак з Грузіі Георгій Путкарадзэ парадаваў публіку хітом гурта Nizkiz «Небяспечна».

Рэпертуар маладыя артысты відавочна падбіралі вельмі старанна. Так, Сыін Лі з Кітая старанна выводзіла «Кацюшу», хоць і блытала словы, Дзмітрый Бабак з Украіны пераасэнсаваў наноў «Коней прывярэдлівых» Уладзіміра Высоцкага, расіянін Іван Дзятлаў зрабіў новае прачытанне песні Валерыя Меладзэ «Абярніцеся». 

Прадстаўніца Польшчы Лілі Мінасян (і гэта не агаворка) узяла знакаміты хіт Чэслава Немена «Гэты дзіўны свет», а Адзільхан Макін з Казахстана проста заваражыў слухачоў, выконваючы песню «Возера надзеі» з рэпертуара Алы Пугачовай на розныя галасы, ад барытона да фальцэта.

Відавочна хваляваліся не толькі канкурсанты, але і іхнія групы падтрымкі. Напрыклад, за Лідзію Ісак з Малдовы трымалі кулачкі і плакат «Ліда, мы з табой!» два хлопчыкі — «прэзідэнты фан-клуба». А за Эміну з Германіі за кулісамі перажывала мама Элада, якая 22 гады таму сама стаяла на віцебскай сцэне ў конкурсе маладых выканаўцаў...

Але ўсе гэтыя асабістыя фактары ніяк не ўплывалі на ацэнкі міжнароднага журы, якое ацэньвала вакал і сцэнічны вобраз маладых артыстаў. Найлепшым у першы конкурсны дзень журы палічыла спевака з Казахстана — ён атрымаў 89 балаў з 90 магчымых.

Крыху адстала Ілай з Ізраіля, у яе 87 балаў, па 86 атрымалі прадстаўнікі Грузіі і Украіны. У беларуса Вані Зданюка пакуль што 82 балы, як і ў дзяўчат з Мальты і Польшчы.

У другім аддзяленні канцэрту выступіла старшыня міжнароднага журы, народная артыстка Расіі і Грузіі Тамара Гвердцытэлі.

Сёння ўвечары канкурсанты зноў выйдуць на сцэну Летняга амфітэатра, каб выканаць абраныя сусветныя хіты.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.