Вы тут

Упершыню на «Славянскім базары» прайшлі прадстаўленні балета на лёдзе


Дзяржаўны балет на лёдзе Санкт-Пецярбурга ў Віцебску гасцюе ў першы раз за ўсю гісторыю фестывалю. На мастацкі форум з паўночнай сталіцы прывезлі дзве пастаноўкі — «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага і «Папялушку» Сяргея Пракоф’ева.


Наогул на тэатральную сцэну пецярбургскі лядовы балет прыйшоў у 1995 годзе, калі яго кіраўнік, былы саліст Марыінскага тэатра, а цяпер балетмайстар Канстанцін Расадзін узяўся адаптаваць класічныя пастаноўкі для лёду і канькоў. Гэтыя лядовыя спектаклі з адпаведнымі дэкарацыямі і касцюмамі, з тэатральнай драматургіяй і фігурнымі піруэтамі ўжо бачылі гледачы ў ЗША, Канадзе, Нідэрландах, Германіі, КНР, Грэцыі, Партугаліі і іншых краінах, а цяпер ацанілі і ў Беларусі.

Ацанілі, да слова, даволі высока: на абедзвюх пастаноўках, якія адбыліся ў Віцебскім Палацу спорту, сабралася практычна поўная зала. І хоць часам эмацыйная публіка блытала прадстаўленне з фігурным катаннем, пачынаючы апладзіраваць у кульмінацыйных момантах і падчас складаных трукаў, танцоры душэўным і цёплым прыёмам засталіся задаволеныя.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.