Вы тут

Прычынай смерці госця на вяселлі ў Кобрынскім раёне магло стаць сардэчна-сасудзістае захворванне


У суботу, 13 ліпеня, прыкладна ў 22.30 гадзін паблізу аднаго з будынкаў аграгарадка Гарадзец было знойдзена цела 61-гадовага жыхара Драгічынскага раёна, паведамляе Следчы камітэт.


Следча-аператыўнай групай на месцы здарэння было ўстаноўлена, што мужчына, будучы госцем на вяселлі дачкі свайго сябра, падчас мерапрыемства выйшаў на вуліцу разам з бацькам нявесты. У гэты час да іх падышла кампанія маладых людзей, якая звярнулася з просьбай прадаць алкаголь. Пасля атрымання грошай і перадачы алкаголю паміж бацькам нявесты і кампаніяй моладзі завязаўся канфлікт, які перарос у бойку, у выніку чаго мужчынам былі нанесены цялесныя пашкоджанні. Пасля гэтага кампанія маладых людзей пайшла ў невядомым накірунку, а мужчыны вярнуліся ў кафэ, дзе аднаму з іх стала дрэнна. Госці вяселля выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі і сталі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчага выніку не далі і 61-гадовы мужчына памёр. Бацька нявесты шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя.

Кобрынскім РАСК па гэтым факце праводзіцца праверка. Судова-медыцынскім экспертам папярэдне ўстаноўлена, што прычынай смерці мужчыны стала сардэчна-сасудзистае захворванне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».