Міжнароднае журы на чале з народнай артысткай Расіі і Грузіі Тамарай 15 ліпеня ўручыла дыпломы і прэміі Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў.
Дыпламантамі творчага спаборніцтва сталі прадстаўнікі Кітая, Швейцарыі, Арменіі, Латвіі, Літвы, Мальты, Малдовы, Балгарыі, Германіі і Польшчы.
3-ю прэмію памерам у 5 тысяч долараў суддзі вырашылі падзяліць паміж Іванам Дзятлавым з Расіі і Дзмітрыем Бабаком з Украіны.
2-ю прэмію і па 5 тысяч долараў кожны атрымалі беларус Ваня Зданюк і ўдзельніца з Ізраіля Ілай. «Ці засмучаны я? Ды ніколечкі, — падзяліўся ўражаннямі Ваня Зданюк. — Я ўвайшоў у тройку прызёраў прэстыжнага міжнароднага конкурсу, атрымаў бясцэнны вопыт і, мяркуючы па прыёму гледачоў, знайшоў сваю аўдыторыю, якой цікава і падабаецца тое, што я раблю. Бязмежна ўдзячны маёй сям’і і ўсёй вялікай камандзе за падтрымку, якую адчуваў кожны дзень».
Георгій Путкарадзе з Грузіі стаў уладальнікам 1-й прэміі і 15 тысяч долараў, а ў адказ прызнаўся: «Нават калі я не атрымаў бы гэту ўзнагароду, адчуваў бы сябе пераможцам, як і кожны з канкурсантаў — настолькі цёпла прымала нас віцебская публіка».
Што да Гран-пры, галоўнай «Ліры» і грашовай прэміі памерам у 20 тысяч долараў, то тут інтрыгі практычна не было — Адзільхан Макін з Казахстана ўпэўнена абышоў усіх сапернікаў. Нагадаем, дагэтуль Казахстан атрымліваў Гран-пры толькі аднойчы — у 2015-м, калі конкурс маладых выканаўцаў выйграў Дзімаш Кудайбергенаў.
Таксама партнёры конкурсу ўручылі спецыяльныя ўзнагароды. Так, прыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прадказальна атрымалі Ваня Зданюк (Беларусь) і Іван Дзятлаў (Расія). Прэмія імя Ул.Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы была прысуджана Паўліне (Літва), прыз МТРК «МІР» у 2 тысячы долараў — Лідзіі Ісак (Малдова), а прадстаўнікам Балгарыі і Латвіі падарылі адпачынак на Мальце і ўдзел у міжнародным конкурсе.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.