Вы тут

Танцы ў амфітэатры: у Віцебску адбыўся самы доўгі канцэрт «Славянскага базару-2019»


Ад змяркання да світання — гэта не толькі пра фільм Квенціна Таранціна, але і пра канцэрт улюбёнцаў моладзі «Europa Plus TV. Hit Non-Stop у Віцебску», які прайшоў у ноч на 15 ліпеня, доўжыўся амаль чатыры гадзіны і скончыўся на пачатку сёмай раніцы.


Можна доўга спрачацца, ці належыць Вольга Бузава альбо гурт Rasa з хітом «Танцы пад ліхтаром» да культуры і мастацтва, але факт застаецца фактам: гэтыя выканаўцы «ірвуць» радыёэфіры і пайменна вядомыя сотням тысяч падлеткаў і маладых людзей на рускамоўнай прасторы. Зрэшты, самі артыста сцвярджалі на папярэдняй прэс-канферэнцыі, што сярод іх прыхільнікаў ёсць і зусім маленькія дзеці, і сталыя людзі ва ўзросце 40+, але на канцэрт сабралася ўсё ж пераважна моладзь. 

Гледачоў не спыніла нават гадзінная затрымка музычнага марафону і звыкла халодная віцебская ноч. Уласна, некаторыя куміры таксама напружыліся дзеля гэтай сустрэчы: так, Вольга Бузава прыляцела і прыехала на перакладных ажно з Навасібірска, дзе праходзіў папярэдні канцэрт, а ўкраінец Monatik яшчэ ўчора выступаў у Адэсе. Як дома сябе адчуваў хіба рэпер Cygo — уласна, яно практычна так і было, бо гэты хлопец наш зямляк, беларускі цыган, ураджэнец Магілёва. Ды яшчэ спявак Alekseev, вытрымаўшы паўзу пасля леташняга правальнага выступлення на «Еўрабачання», прызнаваўся, што сумаваў па беларускай публіцы і вельмі рады зноў выступаць тут.

Больш як 50 песень, эпатажныя танцы і «фанера» — кагосьці з публікі канцэрт расчараваў, а хтосьці застаўся задаволены ўжо тым, што жыўцом убачыў Бузаву, нягледзячы нават на тое, што спявачка выступіла на досвітку, выканала дзве песні і імкліва сышла са сцэны. У наступным годзе, як плануюць арганізатары канцэрту, праект «Europa Plus TV. Hit Non-Stop» зноў прыедзе ў Віцебск з ужо раскручанымі і новымі артыстамі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.