Вы тут

Пацяплее толькі да выхадных


Калі ў сераду ўдзень максімум 22 цяпла, у нядзелю ўжо да плюс 29 градусаў.

На працягу рабочага тыдня будзе пераважна халаднавата з дажджамі, толькі да выхадных надвор'е палепшыцца і пацяплее, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А сёння ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўдзень будзе ад плюс 19 да плюс 25 градусаў. На наступны дзень, 17 ліпеня, надвор'е ў нас будуць вызначаць атмасферныя франты цыклону, шлях якога пройдзе ўздоўж паўночна-ўсходніх межаў краіны. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, часам пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

І ў чацвер чакаецца няўстойлівае надвор'е, часам дажджы рознай інтэнсіўнасці. Удзень дажджы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да 14 градусаў, удзень чакаецца ад 15 цяпла па паўночным усходзе да плюс 23 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. А вось у пятніцу надвор'е пачне злёгку паляпшацца, але месцамі не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы будзе плюс 8—15 градусаў, удзень прагназуецца ад 17 градусаў па паўночным усходзе да 26 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу і нядзелю надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Уначы пераважна без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ў начны час складзе 9—16 цяпла, удзень у суботу — ад 20 градусаў да плюс 27 градусаў, у нядзелю — 22—29 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.