Вы тут

Беларуска-іранскі бізнес-форум пройдзе 24 ліпеня ў Мінску


Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Тэгеранскай палатай па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі правядуць 24 ліпеня ў Мінску Беларуска-іранскі бізнес-форум, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.


Праграма бізнес-форуму прадугледжвае пленарную частку, прэзентацыі дзелавога клімату Беларусі і Ірана, а таксама двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і іранскіх прадпрыемстваў.

У час форуму будуць разгледжаны перспектывы развіцця беларуска-іранскага дзелавога ўзаемадзеяння. Удзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі іранскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах банкаўскай дзейнасці, вытворчасці медыцынскай і фармацэўтычнай прадукцыі, газавага абсталявання, дэталей і абсталявання для халадзільнікаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання і спецый, тэкстыльнай прамысловасці (пастаўкі персідскіх дываноў).

  • Зарэгістравацца для ўдзелу ў форуме можна да 22 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.