Вы тут

Кераміку I-IV стагоддзяў знайшлі на месцы старажытнага гарадзішча пад Верхнядзвінскам


Студэнты-гісторыкі БДУ знайшлі на месцы старажытнага гарадзішча пад Верхнядзвінскам артэфакты I-IV стагоддзяў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белдзяржуніверсітэт.


Археалагічныя раскопкі вядуцца на гарадзішчы ў вёсцы Цясты Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У экспедыцыі прымаюць удзел першакурснікі гістарычнага факультэта БДУ. Раскоп на плошчы 80 кв.м даў магчымасць знайсці прадметы, якія адлюстроўваюць бытавую культуру плямён балтаў. Сярод знаходак рыбалоўныя кручкі, нажы, шылы, сякеры, прасніца, прадметы ўзбраення. Знойдзены таксама ўпрыгажэнні з жалеза і бронзы: бранзалеты, шпількі, бляшкі і інш.

"Велізарная колькасць разнастайнай керамікі. Яна ўся ляпная, але значна адрозніваецца паміж сабой. Частка пасуды належыць да днепра-дзвінскай археалагічнай культуры і датуецца I-IV стагоддзямі н.э. Ёсць у знойдзенай калекцыі і фрагменты позняй керамікі. Пакуль не ўдалося ўстанавіць яе паходжанне і прыналежнасць да канкрэтнага насельніцтва", - расказалі ў прэс-службе. Усяго ў час раскопак знойдзена ўжо каля 5 тыс. артэфактаў.

Экспедыцыя ў Цястах прадоўжыцца да 24 ліпеня. Кіруюць работай першакурснікаў гістарычнага факультэта старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ Паліна Курловіч, выкладчык той жа кафедры Уладзімір Плавінскі і дацэнт кафедры крыніцазнаўства ВНУ Вольга Ліпніцкая. Археолагі плануюць знайсці печ-дамніцу, жыллё і гаспадарчыя аб'екты. Канкрэтную перыядызацыю знойдзеных артэфактаў дапамогуць устанавіць далейшыя навуковыя даследаванні.

Як адзначылі ў БДУ, гэта гарадзішча даследавалася ў пачатку 1980-х гадоў, з таго часу археалагічныя раскопкі тут не праводзіліся.

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.