Каля месяца таму жыхарка вёскі Літаворцы Дзятлаўскага раёна сышла ў лес па ягады і не вярнулася. Жанчына 1943 года нараджэння. Трывогу забіла яе дачка, якая прыехала пагасцяваць да маці і не знайшла яе па месцы жыхарства, гаворыцца ў групе ва УКантакце УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На пошукі былі арыентаваныя праваахоўнікі, актыўна дапамагалі грамадзяне, але першапачатковыя мерапрыемствы вынікаў не далі.
Учора цела жанчыны знайшлі на полі прыкладна за дваццаць кіламетраў ад дома. Яе смерць не носіць крымінальны характар. Паводле папярэдняй інфармацыі, пенсіянерцы стала дрэнна. Дапамагчы не было каму.
Міліцыя выказвае спачуванні родным і блізкім загінулай.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.