Вы тут

Рух у вёсцы Прылукі Мінскага раёна абмяжуюць 17 ліпеня


Рух на дарозе ў вёсцы Прылукі пад Мінскам абмяжуюць 17 ліпеня на час следчага эксперыменту, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў, піша БЕЛТА.


"У вёсцы Прылукі Мінскага раёна 17 ліпеня з 11.00 да 13.00 на 6-м км аўтадарогі Сеніца - Прылукі - Самахвалавічы ў раёне пешаходнага пераходу каля прыпынку транспарту "Лясное" запланавана правядзенне следчага эксперыменту па факце ДТЗ. У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспартных сродкаў у абодвух кірунках руху будзе абмежаваны", - праінфармаваў Сяргей Чабатароў.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да дадзеных мерапрыемстваў і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».