Вы тут

Лекі прынясе паштальён


Цікавая навацыя апрабоўваецца ў сельскіх населеных пунктах Мядзельскага і Маладзечанскага раёнаў Мінскай вобласці. Цяпер іх жыхары могуць замовіць дастаўку лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і тавараў аптэчнага асартыменту проста на дом. Вядома, калі яны не патрабуюць асаблівых умоў захавання. Пра гэта паведамілі ў РУП «Белпошта», якое праводзіць сумесны эксперымент разам з РУП «Мінская Фармацыя».


Для лекавых сродкаў існуе яшчэ адно абмежаванне. Тыя з іх, якія падлягаюць прадметна-колькаснаму ўліку, маюць анабалічную актыўнасць або выпісаны на льготных умовах, дастаўляцца поштай не будуць. Калі на лякарства трэба рэцэпт, то яго арыгінал патрэбна перадаць паштальёну пры афармленні заяўкі.

Усю дадатковую інфармацыю гатовыя паведаміць у кантакт-цэнтры РУП «Белпошта» па тэлефоне 154.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».