Вы тут

Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты прагучаць 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад"


Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты выканаюць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад", паведамілі БЕЛТА арганізатары.


"У меламанаў сабрана свая ўласная калекцыя любімых шэдэўраў з опер і аперэт. Аднак у кожнай з іх абавязкова знойдзецца месца для сапраўдных жамчужын гэтых жанраў, прызнаных ва ўсім свеце", - расказалі арганізатары.

На сцэну канцэртнай залы выйдзе таленавіты дуэт - артыст Вялікага тэатра Беларусі Васіль Мінгалёў і салістка Музычнага тэатра заслужаная артыстка рэспублікі Маргарыта Александровіч, каб разам з канцэртмайстрам Юліяй Шчарбаковай парадаваць усіх прысутных выкананнем шэдэўраў сусветнай класікі. "Нас чакае насычаны і незабыўны вечар. Гісторыя ведае шмат геніяльных опер і аперэт, і выбраць лепшыя з іх было гэтак жа нялёгка, як і выконваць складаныя ўрыўкі з іх", - падкрэслілі арганізатары.

  • Шматлікія арыі і дуэты з цудоўных твораў Джакама Пучыні "Тоска", Руджэра Леанкавалы "Паяцы", Імрэ Кальмана "Марыца", "Баядэра", "Сільва", Джузэпэ Вердзі "Травіята", Франца Легара "Краіна ўсмешак" і некаторых іншых прагучаць на канцэрце.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».