Вы тут

На ўзбярэжнай Свіслачы заклалі памятны знак, побач з якім з'явіцца святломузычны фантан


У Мінску адбылася цырымонія закладкі памятнага знака, якая пазначыла пачатак будаўніцтва святломузычнага фантаннага комплексу на рацэ Свіслач. Гэта падарунак гораду і яго жыхарам ад расійскага Ашчадбанка — падзяка за доўгія гады плённай работы банка на тэрыторыі нашай краіны. Фантан у Мінску, які будзе запушчаны ў ліпені 2020 года, стане першым унікальным інавацыйным фантанам на вадзе, пабудаваным Ашчадбанкам.


Праект па ўзвядзенні новага фантаннага комплексу — вынік плённай сумеснай працы Ашчаднага банка, кіраўніцтва нашай краіны і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У яго аснове — канцэпцыя «разумнага» фантана, які можна выкарыстоўваць як мультыфарматную адукацыйную пляцоўку. Фантан абсталяваны відэапраектарам і лазернай сістэмай для праецыравання малюнка на водную роўнядзь і можа прайграваць гукавыя і візуальныя асветніцкія праграмы, разлічаныя на дзіцячую і дарослую аўдыторыі.

Фантанны комплекс будзе выкананы ў форме прамавугольніка памерам 90х16 метраў. Праектам прадугледжана 199 струменяў, якія дасягаюць вышыні 30 метраў і фарміруюць такія эфекты, як бягучая дарожка з 92 фарсунак, бакавыя дугі, паваротныя струмені, вееры, лілеі і водны экран для трансляцыі мультымедыйнага шоу. Урачыстае адкрыццё комплексу запланавана на 2020 год, ён будзе размешчаны ў акваторыі ракі Свіслач побач са скверам імя Янкі Купалы.

— Мінск — выдатны горад, ён прыгажэе з кожным годам. Фантастычна чыстыя і светлыя вуліцы і ўсмешлівыя людзі. Хочацца ўнесці ў гэты горад часцінку сваіх добрых пажаданняў. Калі нарадзілася ідэя стварэння гэтага фантаннага комплексу, яе падтрымаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, і мы ўдзячныя яму за падтрымку. Гэта будзе ўнікальны аб'ект, падобных да яго — адзінкі ва ўсім свеце, — адзначыў першы намеснік старшыні праўлення Ашчаднага банка Аляксандр Вядзяхін.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран падзякаваў Ашчадбанку адразу за некалькі падарункаў. Па-першае, за ўнікальны фантан, які стане новым пунктам прыцягнення гараджан. А па-другое, Ашчадбанк зноў вярнуў у Мінск атмасферу міжнародных спартыўных гульняў: упершыню ў Беларусі праходзіць міжнародная Ашчадбанкіяда.

Сяргей КУРКАЧ

Фота прадастаўлена арганізатарамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».