Вы тут

«Музычныя вечары ў Купалаўскім» стартуюць у сталіцы 20 ліпеня


Першы канцэрт у рамках праекта "Музычныя вечары ў Купалаўскім" пройдзе 20 ліпеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на тэатр.


У выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кур'яна прагучаць кампазіцыі з такіх пастановак, як "Гаральд і Мод", "Паўлінка", "Ідылія" і інш.

Як паведамілі ў тэатры, музычны калектыў мультыінструменталістаў, захаваны дзякуючы намаганням Уладзіміра Кур'яна, з'яўляецца гонарам установы.

Перад канцэртам гледачы змогуць ацаніць фотаработы знакамітага Пятра Шумава, сярод якіх унікальныя партрэты Марка Шагала, Уладзіміра Маякоўскага, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і інш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чый боршч найлепш і навошта гарод гарадзіць.

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.