Вы тут

Качанава: Рэканструкцыю аб'ектаў Жыровіцкага манастыра неабходна завяршыць у I квартале 2020 года


Работы па рэканструкцыі званіцы і братняга корпуса Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра павінны быць завершаны да канца сакавіка 2020 года, адзначыла сёння ў час наведвання манастыра кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, інфармуе БЕЛТА.


Фота pravminsk.by

У маі 2020 года адзначацца 550-годдзе з часу з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзе заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

"Манастыр - значная праваслаўная святыня. Юбілейныя даты не застануцца па-за ўвагай. Святочныя мерапрыемствы прыцягнуць вялікую колькасць гасцей. Важна правесці свята на самым высокім узроўні. Падрыхтоўка да яго ўжо стартавала. У бліжэйшы час будзе створаны арганізацыйны камітэт, будзе прапрацавана канцэпцыя свята", - паведаміла Наталля Качанава.

Падчас наведвання манастыра кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта азнаёмілася з ходам работ па рэканструкцыі аб'ектаў манастыра. Раней, у прыватнасці, быў ўведзеныў эксплуатацыю будынак трапезных з гасцініцай для паломнікаў.

Неўзабаве пачнуцца работы па рэканструкцыі братняга корпуса. Яна прадугледжвае абнаўленне фасада, даху, замену вокнаў і дзвярэй, іншыя рамонтныя работы. Праект ужо гатовы і праходзіць экспертызу. Таксама вядуцца праектныя пошукі па рэстаўрацыі званіцы манастыра.

"Важна завяршыць гэтыя работы да канца сакавіка 2020 года, каб да святочных мерапрыемстваў аб'екты паўсталі ў абноўленым выглядзе. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба надаць якасці: памылак, пралікаў на аб'ектах такога ўзроўню быць не можа", - адзначыла Наталля Качанава. Яна таксама звярнула ўвагу на неабходнасць дбайнага і ўзважанага падыходу да добраўпарадкавання аграгарадка Жыровічы.

План падрыхтоўкі да свята прадугледжвае рэканструкцыю, рамонт і ўвод у эксплуатацыю каля 30 аб'ектаў. У тым ліку будзе абноўлена цэнтральная плошча аграгарадка. Запланавана цеплавая рэабілітацыя, рамонт фасадаў, абнаўленне даху Дома культуры, навучальных будынкаў і інтэрната аграрна-тэхнічнага каледжа. Вядзецца капітальны і бягучы рамонт жылля, працягваецца абнаўленне ліній сувязі, газа-, вода-і электразабеспячэння, ідзе замена дарожнага пакрыцця ў аграгарадку і на пад'ездзе да яго. Усе гэтыя працы, падкрэсліла Наталля Качанава, таксама неабходна завяршыць у сціслыя тэрміны, але без шкоды якасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».