Вы тут

Праграму акадэмічнай мабільнасці прапануецца запусціць у Саюзнай дзяржаве


Праграму акадэмічнай мабільнасці прапануецца запусціць у Саюзнай дзяржаве. З такой ідэяй на VI Форуме рэгіёнаў выступіў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, паведамляе БЕЛТА.


Ігар Жук адзначыў, што студэнты, выкладчыкі, навукоўцы Беларусі і Расіі ўдзельнічаюць у еўрапейскіх праграмах акадэмічнай мабільнасці. "Хацелася б рэалізаваць аналагічную праграму ў Саюзнай дзяржаве. Гэта стымулявала б абмен студэнтамі, маладымі навукоўцамі, дапамагло б задзейнічаць вядучых вучоных дзвюх краін у адукацыйным працэсе", - падкрэсліў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Ён дадаў, што і ў Беларусі, і ў Расіі ёсць вядомыя прафесары, акадэмікі, якія маглі б падзяліцца неацэнным вопытам са студэнцкай моладдзю.

Па міжвузаўскіх пагадненнях такія абмены праводзяцца, але яны ў асноўным кароткатэрміновыя з-за абмежаванасці фінансавых рэсурсаў універсітэтаў. Між тым, грошы на гэтыя мэты маглі б вылучацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы на конкурснай аснове. "Грантавая падтрымка стымулявала б развіццё двухбаковых адносін на ўзроўні рэгіёнаў, ВНУ, моладзі", - лічыць Ігар Жук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чый боршч найлепш і навошта гарод гарадзіць.

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.