Вы тут

Лукашэнка і Пуцін выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас перамоваў у Санкт-Пецярбургу выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж краінамі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты, паведамляе БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

"Прэзідэнты абмяняліся прынцыповымі меркаваннямі, унеслі некаторыя новыя ініцыятывы і даручылі ўрадам у бліжэйшы час іх адпрацаваць", - распавёў Дзмітрый Крутой. 

Пакуль пазіцыі бакоў ўзгоднены на 80%, але астатняя частка пытанняў носіць прынцыповы характар. Па словах міністра, да пачатку снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе Саюзнай дзяржавы, даручана распрацаваць праграму паглыблення інтэграцыі і дарожную карту па яе выкананні. Акрамя таго, пастаўлена задача дасягнуць прынцыповых пагадненняў для вырашэння бягучых пытанняў, у першую чаргу па цане на газ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чый боршч найлепш і навошта гарод гарадзіць.

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.