Вы тут

20 ліпеня — прэм'ера забаўляльна-пазнавальнага шоу «Тваё месца на кухні»


20 ліпеня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» смачная прэм'ера — забаўляльна-пазнавальнае шоу «Тваё месца на кухні». І хоць назва гучыць правакацыйна, але гендарных спрэчак у праграме няма.


Затое ёсць кулінарыя: 14 навічкоў і прафесійных кухараў, сярод якіх і мужчыны, і жанчыны, перамяшаныя і ў прыблізна роўных прапорцыях падзеленыя на дзве каманды, спаборнічаюць у хуткасці ды якасці прыгатавання страў высокай кухні.

Заданне — «страву дня» — у кожным выпуску дае шэф-повар аднаго з мінскіх рэстаранаў, Тамаза д'Амата на пару з вядучым, шоўменам Арцёмам Рыбакіным. Напрыканцы ён жа выносіць вердыкт, чыя страва лепшая і правільна прыгатаваная. Тая з камандаў, якая не ўклалася ў час альбо парушыла тэхналогію, лічыцца прайграўшай і будзе вымушаная пазбавіцца аднаго са сваіх удзельнікаў. «Пакінуць праект можа і не адзін удзельнік, — інтрыгуе прадзюсар шоу, — канчатковае слова за нашым шэф-поварам. А ён карэнны італьянец, вельмі імпульсіўны, і калі, палічыць, што нехта сапсаваў страву, — развітаецца без літасці!»

А вось кухара-пераможцу ў фінале арганізатары абяцаюць адзначыць спецыяльным прызам — сертыфікатам на навучанне ў маскоўскай кулінарнай школе. Гледачы ж змогуць занатаваць цікавыя рэцэпты і запомніць дзякуючы фота паслядоўнасць усіх этапаў гатавання, а потым паспрабаваць паўтарыць стварэнне рэстараннай стравы ў сябе на кухні.

Выходзіць шоу «Тваё месца на кухні» будзе па суботах і нядзелях у дзённым эфіры — усяго запланавана 12 выпускаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота дадзена студыяй Rуbаkіng Рrоduktіоn

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.