Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


kubnews.ru

АВЕН. На гэтым тыдні пажадана скараціць аб'ём работы. Больш адпачывайце. Не насіце ў сабе крыўдаў, яны — крыніцы стрэсаў і хвароб. І чым хутчэй вы ад іх пазбавіцеся, тым лепш. Жаданне хутка вызваліцца ад руціннай працы, можа згуляць з вамі злы жарт. Лепш усё яшчэ раз праверыць. Залішняя эмацыянальнасць, неасцярожна сказанае слова могуць ускладніць адносіны з калегамі ў чацвер. У выхадныя не прымайце дробныя няўдачы блізка да сэрца.

ЦЯЛЕЦ. Не давайце волі ўласнай недаверлівасці, інакш нічога прадукцыйнага вам зрабіць не ўдасца. Складанасці застануцца ў мінулым, спраў стане менш, але сіл, хутчэй за ўсё, усё адно не будзе хапаць. Калі вы схільныя да рызыкоўных дзеянняў, папрасіце блізкага чалавека вас спыніць і перасцерагчы. У сераду можа парадаваць нейкая інфармацыя, у гэты дзень усё задуманае здзейсніцца дзякуючы дапамозе сяброў і блізкіх. Выхадныя пагражаюць прайсці занадта мітусліва.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень будзе працякаць без асаблівых клопатаў і ўскладненняў, у атмасферы пазітыву і рамантыкі. Вас парадуе навіна ў асабістым жыцці. Тое, пра што марылі, мае ўсе шанцы стаць рэальнасцю. Сярэдзіна тыдня спрыяльная для вырашэння важных задач і правядзення дзелавых сустрэч. Падумайце пра пашырэнне галін прымянення сваіх магчымасцяў, ёсць шанц пачаць новы выгадны праект, атрымаць дадатковы прыбытак.

РАК. Тыдзень пройдзе ўдала, калі вы не будзеце звяртаць увагі на некаторыя раздражняльныя дробязі ў паводзінах навакольных. Не спяшайцеся з высновамі — і здабудзеце аднадумцаў і сяброў. У канцы тыдня да вас могуць прад'яўляць завышаныя патрабаванні, якім давядзецца адпавядаць, і ў вас гэта атрымаецца. У выхадныя можаце многае паспець.

ЛЕЎ. Ваш аптымізм непараўнальны, а ўменне не паддавацца самоце будзе выклікаць сімпатыю ў навакольных. У пачатку тыдня выпадзе выдатная магчымасць бліснуць талентамі на публіцы, магчыма, хтосьці зацікавіцца вамі з прафесійнага пункту гледжання. У аўторак можаце разлічваць на дапамогу і падтрымку сяброў. Таксама можа з'явіцца магчымасць змяніць работу, калі вядома вы гэтага хочаце. Канец тыдня — добры час, каб усёй сям'ёй адправіцца ў адпачынак.

ДЗЕВА. У найбліжэйшыя дні ў вас з'явіцца шанц значна прасунуцца наперад — трэба толькі дакладна выбраць кірунак. У панядзелак зможаце плённа папрацаваць і паспяхова выступіць на нарадзе або семінары. У аўторак вазьміце свой тэмперамент пад асаблівы кантроль, інакш ён будзе здольны згуляць з вамі злы жарт. На рабоце будзе вельмі моцны дух саперніцтва. У чацвер можаце паспяхова разгарнуць бурную дзейнасць, аднак пазбягайце празмерных перагрузак.

ШАЛІ. Час падвесці папярэднія вынікі зробленага апошнім часам, пахваліць сябе і заняцца больш прыемнымі справамі — падрыхтоўкай да адпачынку. Пажадана скласці план дзеянняў на найбліжэйшую будучыню, уключаючы ў яго нават зусім нязначныя пункты. У сераду выяўляйце больш ініцыятывы, вам проста неабходны бадзёры і актыўны настрой. У другой палове тыдня могуць змяніцца планы. Але гэта не падстава ўсё кідаць і адмаўляцца ад задуманага.

СКАРПІЁН. З'явяцца новыя праекты, кліенты, замовы. Аднак хоць бы часам прыходзьце з работы крыху раней і прысвяціце вечар стварэнню хатняй утульнасці і камфорту. Не забывайце радаваць сябе і сваіх блізкіх. Больш шпацыруйце, чытайце, слухайце любімую музыку. І тады адчуеце задавальненне ад жыцця.

СТРАЛЕЦ. Варта засяродзіцца на бягучай рабоце, ёсць шанц атрымаць дадатковы прыбытак. І нават калі нешта не падабаецца, не спяшайцеся шукаць новую сферу прыкладання сіл. У аўторак многае зможаце паспець. Сканцэнтруйцеся на галоўных справах, аддаючы перавагу лагічна абгрунтаваным дзеянням. Адносіны са сваякамі будуць добрыя і сардэчныя, але не дазваляйце нікому, нават з самымі добрымі намерамі, умешвацца ў ваша асабістае жыццё.

КАЗЯРОГ. Падзеі тыдня будуць супярэчлівыя. Вас могуць мучыць сумневы з нагоды работы ці асабістага жыцця. Аднак у выпадку асобных няўдач не варта адчайвацца, гэта толькі часовая з'ява. Аўторак будзе дастаткова напружаным і насычаным падзеямі рабочым днём. Гэты дзень можа ўнесці нечаканыя карэктывы ў планы, але ўсё апынецца да лепшага. У чацвер лепш нічога сур'ёзнага не планаваць. А ў пятніцу смела бярыцеся за самыя цяжкія справы, але не спяшайцеся з ацэнкамі і каментарыямі.

ВАДАЛІЎ. З'явіцца магчымасць знізіць тэмп работы і адправіцца ў адпачынак. Паспяхова разабраўшыся з самымі важнымі са спраў, запланаваных на тыдзень, адчуеце дзіўную лёгкасць. У вольны час зможаце добра адпачыць і ад душы павесяліцца. Але лепш не заводзіць курортных і службовых раманаў.

РЫБЫ. Панядзелак і чацвер могуць стацца самымі напружанымі днямі тыдня. У гэтыя дні работа пагражае паглынуць большую частку вашага часу. Адзін са значных момантаў тыдня — зносіны і новыя знаёмствы, у тым ліку ў інтэрнэце. Магчыма, менавіта там вы знойдзеце свой лёс. У канцы тыдня давядзецца разрывацца паміж прафесійнымі абавязкамі і сямейнымі праблемамі. Не забывайцеся пра блізкіх людзей — ім можа спатрэбіцца ваша дапамога.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».