Вы тут

Крыты футбольны манеж узвядуць у Магілёве да канца года


У Магілёве на тэрыторыі гарадской СДзЮШАР №7 па вуліцы Якубоўскага прыступілі да будаўніцтва крытага футбольнага манежа, паведамілі БЕЛТА ў гарвыканкаме.


Гэта будзе аднапавярховы будынак, які складаецца з гульнявога поля памерам 105 на 68 м, накрытага спецыяльным паветраапорным збудаваннем. Тут усталююць абсталяванне, якое дазволіць як падаваць цёплае паветра, так і праводзіць кандыцыянаванне. Новы спартыўны аб'ект будзе прызначаны для трэніровак і правядзення гульняў юнацкіх, юніёрскіх і маладзёжных каманд, у тым ліку міжнароднага ўзроўню. Побач размесціцца адміністрацыйна-бытавы корпус з распранальнямі, душавымі, трэнерскімі і медыцынскім блокам.

"Увод у строй гэтага спартыўнага аб'екта надасць новы імпульс развіццю футбола ў горадзе на Дняпры, - адзначылі ў Магілёўскім гарвыканкаме. - Бо гэта дазволіць трэніравацца ў спрыяльных умовах нават у халодную пару года. Будаўнічыя працы вядуцца згодна з зацверджаным графікам. Мы разлічваем пачаць трэніроўкі і правесці тут першыя матчы ўжо ў снежні гэтага года".

Рэалізацыя праекта вядзецца па ініцыятыве Беларускай федэрацыі футбола. Яна бярэ на сябе і частку фінансавых выдаткаў. Будаўніцтва футбольнага манежа абыйдзецца ў Вr4,2 млн. Аналагічныя збудаванні ўжо ўзведзены ў Брэсце і Мінску, у бягучым годзе - у Віцебску і Гомелі. Крыты футбольны манеж у Магілёве будзе адрознівацца наяўнасцю трыбун на 500 гледачоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.