Вы тут

Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў


Народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў памёр сёння на 82-м годзе жыцця. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.


"Пайшоў з жыцця наш калега, сябар, натхняльнік, выкладчык і неверагодна таленавіты артыст Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў", - гаворыцца ў паведамленні тэатра.

Аўгуст Мілаванаў нарадзіўся ў 1937 годзе ў Сталінградзе. У 1961-м скончыў акцёрскі факультэт Тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці "Акцёр драматычнага тэатра і кіно". Затым працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. Праз год пераехаў у Мінск (1962 год). З таго часу Аўгуст Лазарэвіч стаў адным з вядучых артыстаў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Творчай манеры Мілаванава былі ўласцівы псіхалагічная дакладнасць характараў, выразнасць ролі, тонкае адчуванне стылю і жанравай прыроды твора. На купалаўскай сцэне артыст стварыў незабыўныя вобразы ў пастаноўках айчынных і замежных драматургаў. Сярод іх - Цяўе-малочнік ў "Памінальнай малітве" Рыгора Горына, Восіп ў гогалеўскім "Рэвізоры", Гаспадар у "Святой прастаце" Андрэя Макаёнка і многія іншыя. Гэтыя сцэнічныя героі ў выкананні Аўгуста Мілаванава ўжо сталі хрэстаматыйнымі, яркай старонкай у гісторыі Купалаўскага тэатра. На творчым рахунку ў артыста некалькі дзясяткаў выдатных роляў, у тым ліку ў аншлагавых і вельмі папулярных пастаноўках з рэпертуару тэатра "Памiнальная малiтва", "Ромул Вялікі".

Акрамя працы ў тэатры, Аўгуст Мілаванаў шмат здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у аматарскіх тэатрах. Гледачы запомнілі акцёра па ролях мастака Кандрація Сцяпанавіча ў дзіцячай прыгодніцкай стужцы "Бронзавая птушка" (1971 год), вядомага рэвалюцыйнага дзеяча Вячаслава Рудольфавіча Мянжынскага ў тэлесерыяле "Дзяржаўная мяжа" (1982 год), у серыяле "Закон" (2001 г.) ён адыграў бамжа, у серыяле "Каменская" (2000 год) - мастака, у серыяле "Вакзал" (2003 год) - прафесара, у фільме "Трэцяе неба" (2007 год) - Кешу, у серыяле "Талаш" (2011 год) - бацьку Сцяпана, у серыяле "Усё, што нам трэба ..." (2011 год) - лесніка.

З 1967 па 1987 год Аўгуст Мілаванаў выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У 1988 годзе яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі. У 1989 годзе прысвоена званне народнага артыста Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.