Вы тут

Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэй за норму


Тэмпература паветра ў Беларусі ў першым паўгоддзі 2019 года была на 2,3 градуса вышэй за кліматычную норму, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела вывучэння змен клімату службы метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных назіранняў, вывучэння змен клімату і фонду дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Наталля Клявец, перадае БЕЛТА.


"Першае паўгоддзе было вельмі цёплым: сярэдняя тэмпература паветра склала плюс 7,1 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 2,3 градуса. У сярэднім па краіне так цёпла бывае адзін раз у 30-35 гадоў. Апошні раз такое цёплае паўгоддзе адзначалася ў 1989 годзе: сярэдняя тэмпература складала плюс 7,4 градуса", - сказала Наталля Клявец.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.