Вы тут

Прагноз надвор'я на 20 ліпеня


Да 28 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 20 ліпеня, месцамі магчымы слабы туман, паведамляе pogoda.by.


У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па паўночным усходзе Віцебскай вобласці, а ўдзень месцамі па поўдні краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы: ноччу слабы, днём - 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - ад плюс 20 градусаў па паўночным усходзе да 28 градусаў цяпла па поўдні краіны.

Фота: belta.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.