Вы тут

На ст. Мінск-Пасажырскі пачалі працу 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання


У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка пашырае спосабы аплаты праезду ў цягніках з ненумараванымі месцамі, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.


На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі пачалі працаваць першыя 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання, якія дазваляюць пасажырам самастойна аформіць праязныя дакументы на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. Дадзеныя тэрміналы маюць удасканалены функцыянал у параўнанні з тымі, што былі раней, і дазваляюць выконваць аплату аплатнымі карткамі ўсіх банкаў, уключаючы міжнародныя. Акрамя таго, тэрміналы прымаюць аплату наяўнымі грашовымі сродкамі (купюры, манеты) і выдаюць рэшту. Для зручнасці карыстальнікаў на іх экранах адлюстроўваецца час адпраўлення найбліжэйшых цягнікоў у найбольш папулярных напрамках.

Такім чынам, у цяперашні час праезд у цягніках гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа можна аплаціць:

  • у білетных касах Беларускай чыгункі шляхам афармлення праязнога дакумента (білета) для разавай паездкі ў адным кірунку або ў кірунку «туды і назад»;
  • у тэрміналах самаабслугоўвання для афармлення праязных дакументаў.

Акрамя таго, у цягніках гарадскіх ліній аплаціць праезд можна ў цягніку:

  • з выкарыстаннем смарт-карты, на якую папярэдне запісаны тарыфныя адзінкі ў касах Мінсктрансу або Беларускай чыгункі, размешчаных на станцыях (прыпыначных пунктах) у межах руху цягнікоў гарадскіх ліній;
  • з дапамогай плацежных банкаўскіх картак пры праездзе ў 1 тарыфнай зоне (Мінск—Беларусь, Мінск—Койданава, Мінск—Гарадзішча).

Таксама пасажыры маюць магчымасць аформіць доўгатэрміновыя праязныя дакументы:

  • абанементны білет «Гарадскія лініі» у касах Беларускай чыгункі, які дае права праезду ў цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа на выбраным участку;
  • смарт-карту ў касах Мінсктранса або Беларускай чыгункі, якая дае права праезду на пэўны перыяд у цягніках гарадскіх ліній і ў выбраных відах гарадскога грамадскага транспарту.

У верасні 2019 года Беларуская чыгунка плануе ўкараніць продаж электронных праязных дакументаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі (гарадскія лініі і рэгіянальныя лініі эканомкласа).

З улікам пашырэння сучасных спосабаў аплаты праезду ў цягніках з ненумараванымі месцамі Беларускай чыгункай прынята рашэнне аб адмове ад формы праязных дакументаў, якая прымянялася раней, у цягніках гарадскіх ліній — аднаразовых білетаў (талонаў), якія падлягаюць кампасціраванню.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд.

Нагадваем, што ў цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні, штраф за безбілетны праезд пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.