Вы тут

МТС прапанаваў 1 ГБ трафіку ў роўмінгу за 15 рублёў. Але не ўсюды


МТС паведаміў аб запуску паслугі «1 ГБ за мяжой», якая абыйдзецца абанентам у 15 рублёў. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.


Прапанова дзейнічае на тэрыторыі 11 краін: Турцыя, Літва, Латвія, Польшча, Украіна, Грузія, Ізраіль, Італія, Сан-Марына, Ватыкан і Арменія. 1 ГБ (або 1024 МБ) інтэрнэт-трафіку прадастаўляецца пры падключэнні паслугі. Гэты аб'ём даступны на працягу сямі дзён, пасля чаго паслуга аўтаматычна выдаляецца з абаненцкага нумара.

Праверыць рэшту нявыкарыстаных мегабайтаў можна з дапамогай USSD-запыту *448#. Пра поўнае выдаткоўванне трафіку і пра адключэнне паслугі карыстальнік атрымае SMS. Падключыць паслугу можна ў фірменным дадатку «Мой МТС» або з дапамогай USSD-запыту *728#.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.