Вы тут

Галоўны інжынер МЗКЦ апраўданы і вызвалены ў зале суда


Суд прызнаў невінаватым галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача, паведамляе БЕЛТА.


Судом Першамайскага раёна Мінска Андрэй Галавач прызнаны невінаватым. Ён па ч.2, 3 арт.430 КК і па ч.2 арт.424 КК апраўданы за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

У задавальненні грамадзянскага іску, заяўленага Генпракуратурай, адмоўлена. Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку. Магчымасць падачы пратэсту на прысуд суда пракурор не пракаментаваў.

Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу 29 мая. Андрэю Галавачу было прад'яўлена абвінавачванне па ч.2, 3 арт.430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), ч.2 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».