Вы тут

Песню бярыце з сабою. «Спявай мне, дзяўчынка»


Міхась Чарот (1896—1937) — вядомы беларускі паэт, празаік, драматург. Адзін з лідараў беларускай літаратуры 1920-х гадоў. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Быў супрацоўнікам і рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», ініцыятарам стварэння і кіраўніком першага ў рэспубліцы літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Аўтар кніжак вершаў, паэм і зборнікаў апавяданняў. Паводле аповесці «Свінапас» напісаў сцэнарый да першага айчыннага фільма «Лясная быль» (1926 год). П'еса «Мікітаў лапаць» і цяпер з вялікім поспехам ідзе на сцэнах беларускіх тэатраў.


Вершы — Міхась ЧАРОТ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

Ці помніш спатканне,

нясмелы пагляд...

Нам зорка там з неба ўпала,

Там месячык ясны

ўзіраўся на сад,

Ты думкі мае ўгадала.

Прыпеў (2 разы):

Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай,

Пра лепшыя дні, пра вясну,

Пра наша каханне,

галубка, спявай —

Пад ціхі твой спеў я засну.

І песню пачуў я, ты пела тады,

А гукі нясліся далёка,

Той песні вясенняй

засталіся сляды,

У сэрцы запалі глыбока.

Прыпеў (2 разы)

Гады праляцелі...

Нібы неўзначай,

Мы разам спаткалі вясну...

Дык зноў тую песню,

дзяўчынка, спявай —

Пад ціхі твой спеў я засну...

Прыпеў (2 разы)

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.