Вы тут

«Звязда» разыграла прызы сярод падпісчыкаў


...Цяпер такія папкі — таўставатыя, кардонныя, з дзвюма стужкамі-завязкамі і вялікім надпісам «ДЕЛО» — убачыш не часта. Гэта раней яны многім служылі. І звяздоўцам — таксама... Адзін з іх і аднойчы ўдала пажартаваў: перад словам «ДЕЛО» дапісаў... «Знайшлі».


У кожным жарце, як той казаў, ёсць доля жарту, — усё астатняе праўда. То-бок справа, якую робяць газетчыкі, часам і сапраўды выглядае не вельмі сур'ёзнай, бо гэта ж не людзей лячыць ці карміць, не жытло будаваць...

Але ж калі-нікалі прыходзяць пісьмы-падзякі, пісьмы-прызнанні, здараюцца сустрэчы з чытачамі.

На чарговы розыгрыш прызоў адданая падпісчыца «Звязды» Людміла Сідарэвіч прыйшла з прысмакамі: пакаштуйце, маўляў, сама пякла. «Цеста — тварожнае, а рэцэпт — са «Звязды». Нейкай даўнейшай... У нас вельмі многа выразак».

Што сказаць, удаліся гаспадыні нашы «канверцікі»! А ўжо як упрыгожылі розыгрыш! Ён па-свойску прайшоў: са шчырымі размовамі, з жартамі... Ды і ці мог іначай, калі за сталом, без перабольшвання, сабраліся свае: жменька супрацоўнікаў «Звязды», дзве падпісчыцы — Людміла Яўгенаўна Сідарэвіч і Таццяна Уладзіміраўна Гаральчук (яна ж — гераіня і суаўтарка многіх «праўдзівых і вясёлых гісторый»), супрацоўніца ўпраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП «Белпошта» Хрысціна Уладзіміраўна Казяляцкая... Менавіта гэтай тройцы даручалася права з чароўнага звяздоўскага капелюша выцягнуць шчаслівыя купоны. Такім чынам,

Умывальнік «Акватэк» выйгралі:

  • Валянціна Міхайлаўна Амяльянік, г. Брэст;
  • Аляксандр Аляксандравіч Савейка, г/п Шаркаўшчына Віцебскай вобласці;
  • Міхаіл Васілевіч Жогла, а/г Стадолічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;
  • Кацярына Міхайлаўна Ган, г. Ліда Гродзенскай вобласці;
  • Уладзімір Міхайлавіч Бурак, г. Капыль Мінскай вобласці;
  • Валерый Мікалаевіч Гаўрыш, г. Чавусы Магілёўскай вобласці;
  • Таццяна Іванаўна Цяцеркіна, г. Мінск.

Суперпрыз — душавую кабіну «Акварэль» — выйграў

Мікалай Іванавіч Лапацін, в. Востраў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Што да гэтага спісу дадаць? Хіба заўсёднае: віншуем тых, каму пашчасціла! Калі ж не — калі ласка, не засмучайцеся! Не за гарамі, як той казаў, новая падпісная кампанія, падчас якой на старым прывычным месцы (у пятнічных нумарах, на першых старонках тэлепраграм) зноў будуць друкавацца знаёмыя купоны. Аформіўшы падпіску, іх зусім не складана запоўніць і выразаць, даслаць у рэдакцыю. А там...

Удача, магчыма, усміхнецца і вам!

Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Свежыя навіны ад «Звязды!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

Рэкламная гульня «Свежыя навіны ад «Звязды!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 28.05.2019 г. (пасведчанне № 3563) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня да 30 верасня 2019 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на трэці квартал або другое паўгоддзе 2019 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 122 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Каму ўсміхаецца ўдача

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».