Вы тут

У Мінскім раёне ўрачыста адкрылі дзесяць двухузроўневых таўнхаусаў


У Мінскім раёне ўрачыста адкрылі дзесяць двухузроўневых таўнхаусаў для шматдзетных сем'яў

Будынкі знаходзяцца за дваццаць хвілін язды ад Мінска — у Астрашыцкім Гарадку, у маляўнічым месцы з даступнай транспартнай і сацыяльнай інфраструктурай. Дамы здаюцца з якаснай унутранай апрацоўкай, металічнымі ўваходнымі дзвярыма і механічнай ралетнай сістэмай у гаражы. Непадалёку ад комплексу размешчаны дзіцячы сад і школа.


Праект распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Белэнергаінжпраект». Нарматыўны тэрмін будаўніцтва — 6,5 месяца. Генеральным падрадчыкам выступіла ТАА «Металабудпрофіль». Гэтая кампанія вядомая па жылых комплексах «Нягучная гавань каля пірса» ў Ратамцы і на вуліцы Валмянскай у Калодзішчах.

Будаўнічыя работы былі пачаты 3 кастрычніка 2018 года і закончаны 30 чэрвеня 2019-га.

Комплекс размешчаны ў межах магістральнай аўтадарогі Р-40 і вуліцы Ленінскай. Участак абмежаваны жылой катэджнай забудовай і раней узведзенымі трохпавярховымі дамамі паблізу ракі Усяж. Праектнае рашэнне ўяўляе сабой жылы блакіраваны дом (таўнхаус) з дзесяці секцый. Кожная з іх — гэта двухузроўневая кватэра на адну сям'ю з убудаваным гаражом, а таксама гасцявым машынамесцам. На першым паверсе размешчаны гараж, уваходная зона з ганкам, тамбур, хол — пярэдні пакой, камора-гардэроб, сумешчаны санвузел, вялікая кухня, якая мае выхад на тэрасу і дваровую тэрыторыю. Па лесвіцы з хола можна падняцца на другі паверх, які складаецца з двух жылых пакояў, кабінета, ваннага пакоя, санвузла. З пакояў прадугледжаны выхад на балкон.

Па жаданні будучых навасёлаў жылыя пакоі могуць здавацца без унутранай апрацоўкі. Агульная плошча блакіраванага дома  — 1499,9 квадратнага метра, кватэры — 149,9 квадрата.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».