Вы тут

Па суботах ля Ратушы будзе гучаць класічная музыка


Фестываль «Класіка ля Ратушы», што праходзіць у Беларусі пяты раз і з гэтай нагоды — у пяці гарадах, ужо правёў адзін музычны вечар у Віцебску, а сёння, 20 ліпеня, пачынае серыю канцэртаў у мінскім Верхнім горадзе.


Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава выканае як класікаў — Пятра Чайкоўскага, Станіслава Манюшку, Франца Легара, Імрэ Кальмана, — так і сучаснікаў: Сяргея Картэса і Максіма Дунаеўскага. Па традыцыі паслухаць канцэрты фестывалю можна бясплатна.

Гэтым разам «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» запланавала дзесяць канцэртаў і аб іх пачатку нагадала 300-метровай выявай скрыпічнага ключа, што з'явілася на адным з палёў у Капыльскім раёне.

На першым канцэрце фестывалю, які прайшоў на плошчы Перамогі ў Віцебску, выступіў Art Musіc Orchestra. Па традыцыі «Класіка ля Ратушы» запрашае да ўдзелу найлепшыя прафесійныя калектывы краіны: на серыі з шасці сталічных вечароў апроч Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра класічныя творы будуць выконваць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча, музычная капэла «Санорус», Дзяржаўны камерны і Прэзідэнцкі аркестры. Да таго ж адну з праграм адыграюць запрошаныя госці — эстонскі духавы аркестр «Саксон».

3 ліпеня Art Musіc Orchestra і ансамбль «Мінск-Класік» выступілі адпаведна ў Гомелі і Гродне, а 28 ліпеня Art Musіc Orchestra сыграе ў Брэсце.

  • Усе мерапрыемствы фестывалю будуць даступныя таксама ў запісе, а мінскія канцэрты яшчэ і транслявацца анлайн на відэасэрвісе VOKA. Апошняя субота з класікай ля Ратушы пад адкрытым небам адбудзецца 31 жніўня.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Запісвайце ў каляндар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.