Вы тут

На Міншчыне — першыя тысячнікі


Два камбайнавыя экіпажы Клецкага раёна першымі ў Мінскай вобласці сабралі па 1000 тон збожжа і рапсу.


Гэта трактарыст-машыніст Пётр Макрэцкі і памочнік камбайнера Аляксандр Дзямідчык з камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племянны завод «Чырвоная Зорка». У адкрытым акцыянерным таварыстве «Кухчыцы» паказалі такі ж вынік трактарысты-машыністы Сяргей Касцюкевіч і Аляксандр Бурак.

Перадавікоў павіншаваў старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар МАЛІНОЎСКІ і ўручыў ім падзячныя пісьмы і падарункі. Віктар Тадэвушавіч адзначыў, што ўшаноўваць працаўнікоў сяла стала ўжо добрай традыцыяй, і пажадаў героям жніва далейшых поспехаў на хлебнай ніве. Ён падкрэсліў, што перад пачаткам уборкі спецыялісты прафсаюза разам з сацыяльнымі партнёрамі пабывалі ў сельгасарганізацыях, паглядзелі, як ідзе падрыхтоўка тэхнікі, як арганізавана харчаванне. «Для нас галоўнае, каб людзям былі створаны добрыя ўмовы працы, каб яны маглі атрымаць дастойную зарплату», — сказаў ён.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?