Вы тут

У Мінску двум гусям забаранілі ўступіць у шлюб


У мінчаніна Андрэя - два гусі. Ён вырашыў іх пажаніць і зладзіць урачыстую цырымонію, але гарадскія ўлады такую ідэю не падтрымалі, піша tut.by.


Абодвум гусям - паўтара года. Адзін, па мянушцы Харвістэр, жыве з Андрэем у кватэры, гуска Крышна - на дачы.

- Харві прыязджае наведваць Крышну, і яны разам вельмі добра сябе адчуваюць. Як з'явілася ідэя вяселля? Прачыталі каментары падпісчыкаў, што гусаку патрэбна сяброўка і было б выдатна іх пажаніць, - распавядае Андрэй.

Каб аб'яднаць закаханых, Андрэй напісаў адпаведную заяву.

Ён хацеў правесці ўрачыстую цырымонію ў Лошыцкім парку, але чыноўнікі яму адмовілі, спаслаўшыся на тое, што выязная рэгістрацыя праводзіцца на аснове заявы грамадзян.

У дакуменце таксама адзначалася, што гусі не адпавядаюць артыкулу 12 Кодэкса РБ аб сям'і і шлюбе.

Уладальнік птушак усё роўна плануе іх ажаніць, няхай і неафіцыйна.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.