Вы тут

"Беларусьфільм" і "Ленфiльм" рыхтуюць сумесны анімацыйны праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі


Генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі і генеральны дырэктар кінастудыі "Ленфiльм" Эдуард Пічугін на палях VI Форуму рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве кампаній у кінавытворчасці, дыстрыбуцыі і прасоўванні праектаў. Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне беларускія і расійскія кінематаграфісты рыхтуюць сумесныя кінапрэм'еры, сярод якіх анімацыйны фільм "263 ночы". Пра гэта паведаміў БЕЛТА гендырэктар Нацыянальнай кінастудыі.


Уладзімір Карачэўскі нагадаў, што "Беларусьфільм" і "Ленфiльм" - дзве cамыя старыя кінастудыі, якія аб'ядноўвае агульная гісторыя. "12 гадоў, з 1928 па 1939 гады, кінастудыя "Савецкая Беларусь" знаходзілася ў Ленінградзе на канале Грыбаедава, - растлумачыў ён. - А "Ленфiльм" здымаў карціны па творах пра вайну беларускіх пісьменнікаў, таму, можна сказаць, сёння мы з'яўляемся прадаўжальнікамі традыцый супрацоўніцтва і сумеснага кінажыцця".

Гендырэктар распавёў, што анімацыйная стужка "263 ночы" - гэта пілотны праект двух студый.

"У стварэнні 13-хвіліннага фільма ўдзельнічаюць як нашы аніматары, так і расійскія. У нас атрымаецца ваенная карціна, у якой прагучыць і яўрэйская тэма, і тэма гета, і тэма пакут. Гэта цікавы праект, які, я лічу, можа мець добрую і фестывальную гісторыю, і глядацкую", - адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».