Вы тут

У Мінску маці некалькі разоў ударыла дачку малатком па галаве


У сталічным мікрараёне Каменная горка жанчына некалькі разоў ударыла сваю васьмігадовую дачку малатком па галаве. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чэмаданава. У міліцыю звярнуліся медыкі, да іх была дастаўлена дзяўчынка з моцным крывацёкам галавы.

На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група. У выніку першапачатковых мерапрыемстваў устаноўлена, што траўмавала дзіцяці маці. Па папярэдніх дадзеных, 37-гадовая жанчына некалькі разоў ударыла дачку малатком, сказана ў паведамленні. Зараз у кватэры сям'і працуюць праваахоўнікі, апытваюцца суседзі і сваякі, праводзяцца іншыя аператыўна-следчыя дзеянні. Псіхічны і фізічны стан жанчыны ўсталююць медыкі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.