Вы тут

Па дадзеных экзіт-полаў у Вярхоўную Раду Украіны прайшлі пяць партый


Завяршылася галасаванне на нечарговых парламенцкіх выбарах ва Украіне.

Дэпутаты абіраліся па прапарцыйна-мажарытарнай сістэме, паведамляе УНІАН. На выбарчых участках за межамі краіны галасаванне праходзіла толькі па партыйных спісах.

Усяго на месцы ў парламенце прэтэндавалі 22 партыі.

Па дадзеных праекта "Нацыянальны экзіт-пол 2019" пяціпрацэнтны парог праходжання ў парламент пераадольваюць пяць палітычных структур: "Слуга народа» дзеючага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага (43,9%), «Апазіцыйная платформа - За жыццё» (11,5%), якая аб'яднала сілы апазіцыйных палітыкаў Юрыя Бойкі, Вадзіма Рабіновіча і Віктара Мядзведчука; партыя «Бацькаўшчына» (7,6%) былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка; «Еўрапейская Салідарнасць» (8,9%) экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі і партыя «Голас» (6,3%) вакаліста гурта «Акіян Эльзы» Святаслава Вакарчука.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.