Вы тут

У Воранаўскім раёне нецвярозы кіроўца збіў насмерць веласіпедыстку


А 18-й гадзіне ў нядзелю на 8 км аўтадарогі Воранава-Навіянка (каля в.Кавалеўшчына Воранаўскага раёна) аўтамабіль збіў насмерць веласіпедыстку 1961 года нараджэння, якая рухалася ў спадарожным напрамку. Вадзіцель уцёк з месца здарэння, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.


Для высвятлення месцазнаходжання аўтамабіля ў некалькіх раёнах уводзіўся план "Перахоп". На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Літаральна на працягу гадзіны пасля ДТЗ на аб'язной дарозе каля пасёлка Воранава быў знойдзены аўтамабіль: кіроўца кінуў яго на СТА і ўцёк.

Пазней праваахоўнікі знайшлі і меркаванага вінаватага аварыі. Ім аказаўся жыхар адной з вёсак раёна 1983 года нараджэння, у якога меліся прыкметы алкагольнага ап'янення.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.